Вядомая нам прадмова да кнігі «Юдзіф» у перакладзе Алеся
Разанава са старабеларускай на сучасную мову гучыць так:
Як звяры,
што блукаюць у пушчы,
ад нараджэння
ведаюць сховы свае,
як птушкі,
што лётаюць у паветры,
помняць
гнёзды свае,
як рыбы,
што плаваюць у моры і ў рэках,
чуюць
віры свае
і як пчолы
бароняць вуллі свае —
гэтак і людзі
да месца, дзе нарадзіліся
і ўзгадаваны ў Бозе,
вялікую ласку маюць.
А цяпер уявіце, што гэтыя, такія вядомыя і блізкія кожнаму
беларусу радкі цяпер прачыталі на іншых мовах: рускай, украінскай, англійскай,
кітайскай, сербскай, кабардзінскай... І на кожнай з іх словы нашага асветніка,
здаецца, па-асабліваму кранаюць.
Сярод тых, хто дакрануўся да творчасці асветніка, знакамітыя
перакладчыкі Норберт Рандаў, Агагельды Аланазараў, Рыма Ханінава, Уладзімір
Лучук, Гао Ман, Анатоль Клышка, Саідалі Мамур, Уладзімір Беразеў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий