Добрый день и добрый час! Рада в блоге видеть Вас!
Заходите и читайте. Комментарии оставляйте!

05.01.2017

Выкарыстанне песні на ўроках нямецкай мовы.

        Песня на ўроках нямецкай мовы не толькі фарміруе камунікатыўную кампетэнцыю вучняў, але таксама актывізуе пазнавальны інтарэс да прадмета. Выкарыстанне музыкальнага матэрыялу на ўроках узмацняе матывацыю, стварае благапрыемны псіхалагічны клімат на ўроку, павышае эффектыўнасць вучэбнай дзейнасці вучняў.
    Песні дазваляюць зрабіць вывучэнне нямецкай мовы болей цікавай і жывой.
Яны дапамагаюць зняць негатыўныя эмоцыі. Песні з’яўляюцца таксама адным з важнейшых сродкаў  духоўнага выхавання асобы.

  
Песні, як і любы іншы вучэбны матэрыял, падбіраюцца з улікам мэт канкрэтнага ўрока, узроставых і індывідуальных асаблівасцей вучняў. Іх можна выкарыстоўваць у якасці дадатковага і асноўнага матэрыялу на ўроку, арганізоўваючы разнастайныя віды работы: успрыманне, чытанне, інсцэніраванне, ілюстрыраванне і г.д.
    Песні дапамагаюць больш моцнаму засваенню і расшырэнню лексічнага запасу, так як песенныя тэксты ўключаюць новыя словы , словазлучэнні.
     Песня на ўроку, акрамя таго, з’яўляецца адным з эффектыўных сродкаў замацавання і запамінання граматычнага матэрыялу, лёгка запамінаецца, дзякуючы дынамічнасці, рыфме, рытму, мелодыі і спосабу харавога засваення моўнага матэрыялу.
  У міжнароднай методыцы пытанню выкарыстання песен пры навучанні замежным мовам удзяляецца вялікая ўвага.
Песеннае вымаўленне садзейнічае вырабатцы навыка правільнага вымаўлення, дае магчымасць практыкавацца адначасова ўсім вучням класа.
   На сваіх уроках часцей за ўсё я выкарыстоўваю песні у якасці фанетычных практыкаванняў. Напрыклад, дзіцячая песенка „Didel“ дае магчымасць адпрацаваць вымаўленне [di:]і асабліва гука [l], а таксама паўтарыць доўгія і                                                                                                                  кароткія галосныя.
Асаблівасць выкарыстання песен у вучэбным працэсе-важнейшы сродак распрацоўкі больш правільнай інтанацыі замежнай мовы.
У песнях часта сустракаюцца геаграфічныя назвы, рэаліі краіны вывучаемай мовы. Гэта дапамагае развіццю ў вучняў пачуцця мовы. Напрыклад, для запамінання нямецкіх імёнаў выкарыстоўваю ў 3 класе наступную песенку:
Anna, Ada, Helga,Hans,
Dieter, Uli, Petra, Franz,
Toni, Lothar, Monika,
Grete und Veronika.
Гэтая песня дазваляе засвоіць адразу многа нямецкіх імён, выбраць з іх словы з кароткімі і доўгімі галоснымі. Я прапаную вучням выпісаць мужчынскія і жаночыя імёны, замацоўваючы пры гэтым навыкі пісьма.
Навучанне граматычнай старане мовы ажыццяўляецца ў ходзе рашэння камунікатыўных задач.
     Граматычныя песні служаць для замацавання канкрэтнага граматычнага матэрыялу. Напрыклад, для замацавання тэмы “ Прыназоўнікі, якія ўжываюцца з Давальным склонам”, я выкарыстоўваю наступную песенку:
Präpositionen  wo ?
Vor und hinter, über,unter
Vor und hinter, über,unter
Vor und hinter, über,unter
An und neben,
zwischen, zwischen ,
auf und in.

Wo ist Tina?  - Jetzt im Kino.
Wo ist Vater? – Im Theater.
Wo ist  Oma? – In der  Koma.
Wo ist Mutti? – In der Disko „ Tutti- frutti.“
Песня вельмі рытмічная, дапамагае запомніць прыназоўнікі і ўжыванне іх у Давальным склоне з азначальнымі артыклямі жаночага, мужчынскана, ніякага родаў.
    На аснове песні значна хутчэй замацоўваецца граматычны матэрыял.
Ist das Uli? Ist das Lene?
Sind das Peter und Irene?
Das ist Uli. Das ist Lene.
Das sind Peter und Irene.
Песні стымулююць развіццё навыкаў дыялагічнай мовы..
Wer ist das? Wer ist das?
Das ist Lene. Das ist Hans.
Wer ist das ? Wer ist das?
Das ist Anna. Das ist Franz.
   Прымяненне песен на уроках нямецкай мовы садзейнічае ўдасканальванню навыкаў іншамоўнага вымаўлення, развіццю музычнага слыху. Развучванне і выкананне кароткіх песенкаў з частымі паўторамі замацоўваюць правільную артыкуляцыю і вымаўленне гукаў, правілы націску, асаблівасці рытму.
   На ўроку нямецкай мовы я выкарыстоўваю песні па магчымасці на ўсіх этапах вучэбнага працэсу:
  1. для фанетычнай размінкі
  2. для замацавання лексічнага і граматычнага матэрыялу
  3. для развіцця моўных навыкаў і уменняў - як стымул
  4. у якасці рэлаксацыі -  ў сярэдзіне ці ў канцы урока.
              Можна выконваць на ўроку песні для адпрацоўкі моўных клішэ. Песні знаёмяць дзяцей з фарматам прывітання на мове. Дапамаюць лягчэй запомніць, як трэба прадставіцца субяседніку пры сустрэчы і спытаць яго імя. Для гэтага я выкарыстоўваю песенку “ Guten Tag! Hallo! Wie gehts?“. Гэтай песенкай пачынаецца ўрок у 3 класе. Вучні не толькі спяваюць, але і жэстакуліруюць.
На словы” Guten Tag! Hallo!“ яны махаюць галовамі адзін аднаму. На словы
 „ Prima паказваюць высока два пальчыкі, на слова  „ Gut –адзін пальчык.
Затым я задаю пытанне вучням “Wie gehts?“, яны адказваюць „ Danke! Prima“,
Danke! Gut, суправаджаючы жэстамі.  Далей  праводзіцца работа ў пары з прымяненнем моўных абразцоў, разыгрываецца дыялог “ Знаёмства”, праводзіцца гульня, дзе вучань выступае ў ролі настаўніка і ставіць пытанні класу.
     Пачатковы этап вывучэння нямецкай мовы з’яўляецца самым цяжкім і адказным. Работа з песняй дапамагае ў рашэнні вучэбна-камунікатыўных задач у плане асноўных відаў моўнай дзейнасці.Асноўная з задач на данным этапе- навучанне чытанню. “ Чытанне” пад музыку, г.зн. спяванне, вельмі эфектыўна.Прапяваючы песню, вучні мнагакратна засвойваюць вымаўленне і правілы чытання. Больш таго, чытанне пад музыку дае станоўчыя эмоцыі, прыносіць захапленне і не з’яўляецца цяжкім заданнем. Песні дыялагічнага характару мы ісцэніруем, спяваем індывідуальна, дуэтам, хорам.
      Наступная задача- навучанне лексічнай старане мовы. Новыя словы лепш за ўсё засвайваюцца ў песнях.Пры выкананні песні выкарыстоўваюцца рухі, жэстыкуляцыя.
Так , па тэме “Schulfächer“ у 4 класе я выкарыстоўваю песню „ Was ist denn dein Lieblingsfach?“.
1.      Вучні слухаюць песню, у якой ужываецца лексіка па тэме і запамінаюць яе.
2.      Вучні адказваюць на пытанне песні.
3. Выконваюць заданне “Уставіць прапушчаныя словы”.
4. Спяваюць песню разам з выканаўцам.
5. Спяваюць песню пад фанаграму.
Пры дапамозе песні „ Heute lerne ich nicht“, можна замацоўваць лексіку па тэме “ Дні нядзелі”. На аснове песні для кантроля можна выкарыстоўваць гульні. Напрыклад,   “ Арэлі”: адзін вучань ( ці група) спявае першы радок, другі вучань-другі радок і г.д.
“ Збяры бусінкі”: вучні атрымліваюць картачкі, на кожнай з якіх напісана па аднаму слову. З іх патрэбна злажыць радок ці куплет песні.
“ Хованкі” : вучні атрымліваюць тэксты песні. У кожным сказе “ схавана” адно ці два словы. Іх трэба ўспомніць і напісаць. Такія гульні прымяняю ў 3-6 класах.Для больш хуткага  тэмпу работы выкарыстоўваю мультымедыйны праектар, дзе вучні бачаць тэкст на экране з прапушчанымі словамі. Іх задача- запісаць правільна ў сшыткі гэтыя словы.
      Навучанне гаварэнню пры дапамозе песні-гэта шлях ад многаразовага паўтарэння гатовага моўнага абразца да яго ўспрымання. Гэта садзейнічае фарміраванню прадуктыўных вуснамоўных ўменняў. Песні дапамагаюць рашыць наступныя камунікатыўныя задачы:
  1. захоўваць моўны этыкет
  2. весці дыялог па тэлефону
  3. запытваць інфармацыю
  4. Напрыклад, пры дапамозе музычнага відэароліка “Hallo, ich bin Rita. Wie heisst du?...“ вучні запамінаюць пытанні : “Wie heisst du? „ Wie heissen Sie?, „ Wie alt bist du? „ Wie alt sind Sie?” і адказы „ Ich bin Rita“, „ Ich bin 10”, таксама трэніруюцца ў запамінанні лічэбнікаў (vier, sieben, elf, zwölf) і г.д.
Пры навучанні ліку я выкарыстоўваю песню: „ 1,2, Polizei“.
Для запамінання слоў падзякі выкарыстоўваю песнюVielen Dank“,
для запамінання нямецкага алфавіту- алфавітную песенку Das ABC-Lied.
 Для запамінання лексікі па тэме” Часткі цела” выкарыстоўваю песню
 Brüderchen, komm, tanzt mit mir!“, „ Ich habe zehn Finger“, “Flummilied“. Гэтыя песні я выкарыстоўваю таксама ў якасці здароўезберагальнай тэхналогіі , як музычна-танцавальную размінку ў сярэдзіне ўрока.
            Добрай традыцыяй стала прывітанне імяніннікаў песняй на нямецкай мове
          “ Zum Geburtstag viel Glück!“.

            Методыка работы над песняй наступная:
               - музычнае  прад’яўленне песні
               - праверка зместу разумення песні
               - работа над лексічным і граматычным матэрыялам у песні
               - паўторнае праслухоўванне песні з апорай на тэкст
               - развучванне мелодыі у працэсе сумеснага выканання песні
               - творчая работа ( інтэрпрэтацыя песні, работа з дадатковым матэрыялам, гульні).
                
                              У якасці прыкладу хачу прывесці работу над развучваннем песні ў 5 класе
                 Oh Tannenbaum“.
               1. Уводзіны, якія знаёмяць вучняў з гісторыяй стварэння  песні ( ставяцца пытанні , на якія вучні павінны адказаць пасля праслухоўвання гістарычнай даведкі. Пры гэтым, тэкст песні, гістарычная даведка, пытанні і тлумачэнне лексікі знаходзяцца ў кожнага вучня ў выглядзе друкаваных матэрыялаў).
               2. Затым  вучні слухаюць песню першы раз. Вучні знаёмяцца з тэкстам песні ў друкаваным варыянце і адначасова слухаюць мелодыю песні.
               3. Работа над вымаўленнем, інтанацыяй, рытмам. Вучні паўтараюць куплеты песні за дыктарам.
               4.Гучанне песні ў трэці раз з пачатку да канца. Звяртаецца асаблівая ўвага на інтанацыю і вымаўленне асобных слоў.
               5. У заключэнні вучні выконваюць песню хорам з выкарыстаннем друкаванага тэксту.
Яшчэ адзін прыклад - урок у 6 класе па тэме “ Ежа” з выкарыстаннем песні „ In der Weihnachtsbäckereivon Rolf  Zhukowski.
1.      Кароткае ўступнае слова настаўніка пра песню і яго выканаўца. Заданне вучням- дагадацца пра змест песні па названню. Прагляд відэароліка.
2.      Праслухоўванне песні і адначасова выкананне задання па запаўненню пропускаў-Lückentext.
3.      Праслухоўванне песні другі раз.  Заданне- праспяваць кожную строчку і зразумець сэнс;
-          Злучыць слова з песні і пераклад
-          Ja“ oder „ Nein“
-          Адказаць на пытанні
4.      Творчыя заданні ( выкананне моўных практыкаванняў з апорай на праслуханы тэкст. Напрыкла, у нашым выпадку, трэба было запісаць рэцэпт прыгатаўлення пірага, адказваючы на пытанне “Was braucht man, um einen Kuchen zu backen?“ ці інсцэніраваць песню.
  Дарэчы, трэба адзначыць, што ў прошлым годзе вучні школы  з інсцэніроўкай гэтай песні занялі 1 месца ў раённым конкурсе песні на нямецкай мове.
Акрамя тых песен, якія ёсць у вучэбных комплексах, можна знайсці ўсе песні і відэаролікі на розныя тэмы ў Інтэрнэце. Асабліва падходзяць навучальныя песенкі для дзяцей 1 ступені- песні Uwe Kind (LingoTech- Lieder für den Unterricht /von Uwe Kind/).
   Так як данная тэма-тэма маёй самаадукацыі, над якой я працую ўжо больш 3 гадоў, у мяне сабрана з розных крыніц вялікая колькасць песен  (відэаро- лік песні, аўдыёзапіс, фанаграма, тэкст песні). У маіх вучняў ёсць магчымасць праглядзець гэтыя відэаролікі і паслухаць песні праз выкарыстанне майго блога-stratchynskaja.blogspot.com .

 Такім чынам, практыка паказвае, што заняткі з нямецкай песняй можна  з поспехам праводзіць у любы час. Яны з’яўляюцца добрай языкавой і эмацыянальнай зарадкай,матывацыяй да вывучэння нямецкай мовы, здымаюць стомленасць. Урокі праходзяць цікава,інтэнсіўна.

Комментариев нет:

Отправить комментарий